10 июля 2018

Мітынг-рэквіем каля аграгарака Малюшычы

На мемарыяльным комплексе каля аграгарака Малюшычы, дзе ноччу з 7 на 8 ліпеня 1944 года аддаў апошні загад і быў смяротна паранены камандзір 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі Герой Савецкага Саюза Ян Фогель, адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны вызваленню Карэліцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кожны з удзельнікаў мерапрыемства змог прыпыніцца і ўспомніць слаўныя імёны тых воінаў, дзякуючы бясстрашным подзвігам якіх мы сёння жывём пад мірным небам.

Да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Руслан Абрамчык, які ўспомніў пра падзеі 74-гадовай даўніны:

– 3 ліпеня наша краіна адзначыла галоўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Але кожны раён, кожны населены пункт мае сваю асабістую дату, якую мы павінны шанаваць, аб якой павінны ведаць нашыя дзеці. Для Карэліцкага раёна такой датай з’яўляецца 8 ліпеня 1944 года, калі падраздзяленні Чырвонай Арміі сумесна з партызанамі пачалі вызваленчыя баі на тэрыторыі Карэліччыны.

Вучні Малюшыцкай пачатковай школы і выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра Карэліцкага раёна разам з прадстаўнікамі мясцовай ўлады і жыхарамі раёна хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да мемарыяльнага комплексу аддалі даніну павагі камдыву Яну Фогелю.

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*