09 июля 2018

«Белая Русь» – за нашу будучыню

Два святы у адзін дзень – вельмі прыемнае супадзенне. Асабліва калі абодва яны – вельмі важныя. Менавіта гэтак пашчасціла Аляксею Міхальчуку, які нарадзіўся на Кобрыншчыне у Дзень Рэспублікі. У рамках акцыі “У дзень Незалежнасці з “Белай Руссю” павіншаваць матулю і хлопчыка прыйшлі старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, галоўны рэдактар раённай газеты “Кобрынскі веснік”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Раман Мельнік і старшыня раённага Савету дэпутатаў Іван Даўжук.

- Нашы дзеці – гэта самы важны і самы дарагі наш патэнцыял і падстава суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, - падкрэсліў Раман Васільевіч. – Той факт, што сёння ў нашых сем’ях па двое, па трое дзетак, гаворыць аб тым, што людзі адчуваюць упэўненасць ў заўтрашнім дні. І сям’я. якую мы сёння віншуем – лепшае таму пацвярджэнне, Аляксей стаў трэцім сынам. Першачарговая задача нашага грамадскага аб’яднання – стварэнне моцнай, незалежнай і квітнеючай Рэспублікі Беларусь, і менавіта такія сем’і – галоўная падстава гэтых каштоўнасцяў.

Разам з віншаваннямі ва ўрачыстай атмасферы маладой матулі і яе сыну быў уручаны каштоўны падарунак ад “Белай Русі”. Як справядліва адзначыў Раман Мельнік, у такія асаблівыя дні нараджаюцца асаблівыя людзі. Застаецца толькі пажадаць, каб хлопчык стаў сапраўдным патрыётам сваёй краіны і разам з іншымі прадстаўнікамі новага пакалення ў свой час прыклаў усе намаганні для росквіту нашай краіны.

Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, Ксенія ПАЛЬТО

На здымку Ксеніі Пальто: віншаванні ад Івана Даўжука і Рамана Мельніка прымае Валянціна Міхальчук.

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*