22 июня 2018

Добры дыялог перад шчырай працай

Сустрэча-справаздача галоўнага рэдактара газеты “Кобрынскі веснік”, дэпутата Брэсцкага абласнога Савету дэпутатаў і старшыні Кобрныскай РА РГА “Белая Русь” Рамана Мельніка з калектывам ААТ “Стрыгава” прайшла ў рамках Адзінага дня інфармавання. Тэмамі дня сталі развіццё газеты і асноўныя вектары работы раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

- Такія сустрэчы вельмі карысныя для мяне як для дэпутата, таму што яны даюць магчымасць даведацца аб праблемах людзей “з першых вуснаў”, - падкрэсліў Раман Мельнік. – Вельмі важна і тое, што нашы субяседнікі – гэта, па-першае, людзі працы, дзякуючы якім наша Кобрыншчына штогод збірае дастойныя ўраджаі, а па-другое – нашы пастаянныя чытачы, ад якіх у многім залежыць, як будзе выглядаць газета “Кобрынскі веснік”, і на якіх тэмах мы будзем засяроджвацца ў нашай рабоце.

У атмасферы канструктыўнага дыялогу Раман Васільевіч расказаў аб рабоце Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, падкрэсліўшы, што ў радах гэтага грамадскага аб’яднання заўсёды чакаюць тых, хто гатовы ўдзельнічаць у добрых справах на карысць нашай Кобрыншчыны і нашай краіны. Ён высока ацаніў уклад гаспадаркі ў дабрабыт нашай Кобрыншчыны і адзначыў, што дасягненні працаўнікоў не застануцца без увагі. Завяршылася сустрэча-справаздача Днём падпісчыка, падчас якога ўсе жадаючыя змаглі аформіць падпіску на газету “Кобрынскі веснік”.

Дзмітрый БЯЛОЎ,

На здымку аўтара: канструктыўны дыялог з супрацоўнікамі ААТ “Стрыгава”

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*