20 июня 2018

Няма лепшай памяці,чым гісторыя сваёй малой Радзімы

Няма на зямлі нічога радней і бліжэй, чым малая радзіма. Яна ёсць у кожнага з нас: горад ці маленькая вёсачка, рабочы пасёлак альбо непрыкметны хутарок. І ўсе мы аднолькава моцна любім той адзіны куток зямлі, дзе з’явіліся на свет, упершыню адчулі сябе чалавекам, асобай.

Працу над цікавым праектам “Адкуль родам нашы настаўнікі?” пачалі члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №11 г. Маладзечна”. Ініцыятарам і кіраўніком праекта з’яўляецца дырэктар школы Аляксандр Люльковіч. Аналізіруючы кадравы састаў установы, дырэктар заўважыў, што ў школе працуюць настаўнікі ледзь не з усіх абласцей Беларусі. І кожнаму з іх ёсць што расказаць пра родныя мясціны.

На агульным сходзе пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” вырашылі сабраць кніжную выстаўку “Краіны маёй часцінка” і прысвяціць Году малой радзімы. Педагогі школы прынеслі кнігі, іншыя матэрыялы пра населеныя пункты, дзе яны нарадзіліся і выраслі. Таццяна Андрэева, бібліятэкар, старшыня пярвічкі, сцвярджае, што вучні, асабліва старшакласнікі, з цікавасцю разглядаюць экспанаты, каб даведацца, адкуль родам іх настаўнікі. Працягам знаёмства с куточкамі сваёй Беларусі з’явіліся класныя часы, якія набылі новую эмацыянальную акраску.

Аматар краязнаўства Афанасій Гапановіч напісаў кнігу «Дивин – древний и молодой», а ў прадмове вельмі трапна адзначыў: “Няма лепшай памяці, чым гісторыя сваёй малой радзімы”.


Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*