14 июня 2018

Духоўна развівацца

У цёплай і давяральна- адкрытай атмасферы прайшла рабочая сустрэча дэпутата Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, старшыні Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, галоўнага рэдактара раённай газеты “Кобрынскі веснік” Рамана Мельніка з удзельнікамі праваслаўнага маладзёжнага брацтва ў гонар святога Іаана Рускага, якія разам з айцом Аляксандрам наведалі рэдакцыю газеты “Кобрынскі веснік”. У час дыялогу Раман Васьевіч падкрэсліў, што наладжванне сувязяў грамадскасці з маладзёжнымі аб’яднаннямі і падтрымка іх добрых пачынанняў –  адна з галоўных яго задач. Падрастаючае пакаленне павінна выхоўвацца па законах хрысціянскай маралі – такую думку падтрымалі ўдзельнікі сустрэчы і выказалі ўпэўненасць у плённым супрацоўніцтве, якое будзе карысна абодвум бакам.

Алена БАКУН

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*