12 июня 2018

Навялі парадак разам

Пустыя бутэлькі, паліэтыленавыя пакеты, шматкі паперы і нават стары кінескоп ад тэлевізара… Гэта – толькі малая частка разнастайнага смецця, сабранага на ўчастку берага Мухаўца ад Лядовай арэны да філіяла “Кобрынскі гартапзбыт” падчас усегарадской валанцёрскай акцыі па ачыстцы прыбрэжнай зоны і вады ў рацэ. Акцыя прайшла ў рамках Дзён энергіі на Кобрыншчыне, якая ўдзельнічае ў Пагадненні мэраў па клімаце і энергіі.

- Для таго, каб навесці парадак на сваёй зямлі, у многіх выпадках не патрэбныя вялікія сродкі, - адзначыў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік. – Вельмі многія пытанні пад сілу вырашыць самім кабрынчанам – і ў першую чаргу гэта датычыцца зон нашага адпачынку, якія пакутуюць ад смецця. Сення, ў Год “малой радзімы”, гэтае пытанне актуальна ўдвая, і мне вельмі радасна, што сёння тут сабралася столькі людзей самага рознага ўзроста, у першую чаргу – нашай моладзі.

У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Кобрынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, актыў Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” і раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, супрацоўнікі Лядовай арэны, клуб дзелавых жанчын “Бона”, Універсітэт залатога ўзроста, педагогі і вучні ўстаноў адукацыі і жыхары Кобрыншчыны. Арганізавана, шчыльным строем кабрынчане прайшліся па беразе ракі і ачысцілі яго ад смецця, на ўласным прыкладзе пацвердзіўшы, што добрая ініцыятыва і шчыры энтузіязм - на самай справе дзейснае спалучэнне, якое, безумоўна, дапаможа зрабіць наш горад крышачку прыгажэй.

Дзмітрый БЯЛОЎ

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*