11 июня 2018

У дарослае жыццё – з «Белай Руссю»

Выпускны — гэта радасная і адначасова сумная падзея, якая адкрывае адзінаццацікласнікам дзверы ў дарослае жыццё, узбагачае іх новымі магчымасцямі і ўваскрашае ўспаміны пра цікавыя і бесклапотныя школьныя гады, што прайшлі незваротна, застаўшыся недзе ў дзяцінстве. 9 чэрвеня выпускнікоў Кобрыншчыны закружыў выпускны баль, на якім школьнікі атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі і развіталіся са сваімі школамі.

Выпускніца СШ №7 Валерыя Царова на сваім выпускным балі разам з залатым медалём і атэстатам, у якім стаяць толькі «дзясяткі», атрымала яшчэ і ўзнагароду ад абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Творчая праца Валерыі «Беларусь – краіна тваіх магчымасцяў» была ўдастоена дыплома другой ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» – 2018» і прадстаўляла Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе. А сама Валерыя, названая адной з самых разумных школьніц Беларусі, прымала ўдзел у рэспубліканскім свяце «Апошні званок – 2018», які праходзіў 30 мая ў спартыўна-забаўляльным комплексе «Мінск-Арэна» і сабраў лепшых адзінаццацікласнікаў з усіх абласцей Беларусі.

Выпускны баль у роднай школе падарыў Валерыі яшчэ адзін сюрпрыз: член журы раённага этапа конкурса Жанна Елізарава ўручыла ёй дыплом пераможцы за подпісам старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Пятра Пойты.

Ганна КАЗАКОВА

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*