22 мая 2018

Дзень піянерскай дружбы на Маладзечаншчыне

Май для БРПА – месяц гарачы. У большасці школ прыняцце ў піянеры адбываецца напярэдадні свята Перамогі, а таксама ў Дзень піянерскага сяброўства, які адзначаецца 19 мая. У піянерскай арганізацыі вучаць дзяцей быць добрымі, дружнымі, справядлівымі, чэснымі, умець саперажываць і аказываць дапамогу ўсім каму яна неабходна. І яркім прыкладам для членаў “БРПА” з’яўляюцца старэйшыя сябры, члены “БРСМ” і актывісты РГА “Белая Русь”. І, калі ў старэйшых сяброў ідэйная платформа базіруецца на ідэалогіі беларускага народа, то можна быць упэўненым, што мы выхаваем патрыётаў сваёй Айчыны.

19 мая ў Маладзечанскім раёне члены пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь” ўпершыню павязалі піянерскія гальштукі 528 маленькім грамадзянам Беларусі. Добрай традыцыяй стала ў гэты дзень збірацца ў месцах баявой славы, ля ваенных мемарыялаў. Вось і піянерская дружына з СШ №14 правяла ўрчыстую лінейку у Музеі воінаў-інтэрнацыялістаў. Гімназісты з шостай гімназіі правялі прыём у піянеры ля Вечнага агню ў парку Перамогі.

Будучыя піянеры з “Сярэдняй школы №8” правялі цікавае падарожжа на цягніку Дружбы. Састаў вялі вопытныя машыністы, члены РГА “Белая Русь”. Пасля наведвання станцый – агульны сбор, урачысты прыём у піянеры.

З прызывам “Да справы на блага Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатоў!”, у якім заложаны асноўныя прынцыпы – “Справа”, “Дабро”, “Радзіма”, “Справядлівасць!” , піянеры Маладзечаншчыны абяцалі ўсю сваю энергію направіць на блага роднай і любімай дзяржавы.

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*