16 мая 2018

Дзень Герба і Сцяга з «Белай Руссю»

Духоўная чысціня, працавітасць, мужнасць, патрыятызм, надзея і адраджэнне… Цяжка знайсці хоць адну рысу нашага народа, якая б не была ўвасоблена ў дзяржаўнай сімволіцы – важнейшых атрыбутах незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны. На Кобрыншчыне прайшоў Дзень Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прыняў удзел актыў Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” на чале са старшынёй Раманам Мельнікам.

- Нашы дзяржаўныя сімвалы ўвасабляюць нашу гісторыю і сучаснасць нашай краіны, лепшыя духоўныя і маральныя рысы беларусаў, яны аб’ядноўваюць нас у самыя значныя моманты нашай гісторыі, кансалідуюць наша грамадства, - падкрэсліў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік. – Таму шанаваць і паважаць герб і сцяг нашай краіны – абавязак і справа гонару сапраўднага грамадзяніна.

У гэты дзень аддаць даніну пашаны нацыянальным сімвалам краіны прыйшлі прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, прадпрыемстваў і арганізацый, прафсаюзаў, бізнесу, сацыяльных службаў і сілавых структур, грамадскія і многія іншыя. Не абышлося і без ўзнагарод – дыпломы і грашовыя прэміі лепшым кабрынчанам ўручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук.

Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”,

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*