14 мая 2018

Паставы. «Белая Русь». Выхаванне маладога пакалення

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці РГА «Белая Русь» з’яўляецца падрымка iнiцыятыўнай, таленавiтай моладзi. Як у нашым раёне рэалізуецца дзяржаўная маладзёжная палітыка, праблемы і станоўчыя напрацоўкі, што самі маладыя людзі робяць для таго, каб іх жыццё стала больш змястоўным, і іншыя пытанні па гэтай тэматыцы былі разгледжаны на сумесным пасяджэнні прэзідыума і пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны і справах моладзі раённага Савета дэпутатаў і Маладзёжнай палаты на якое была запрошана старшыния Пастаўскай РА РГА «Белая Русь» Валянціна Міхайлаўна Ромель.

— На V Усебеларускім народным сходзе была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. Яна прадугледжвае павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі. Вырашэнне задач, якія стаяць перад сучасным грамадствам, патрабуе самага актыўнага ўдзелу ініцыятыўных, таленавітых, творча думаючых людзей. Такіх, як у гэтай зале, — звярнулася да моладзі старшыния Пастаускай РА РГА «Белая Русь» Валянціна Міхайлаўна Ромель.

Таксама яна акцэнтавала ўвагу на важнасці фарміравання ў моладзі актыўнай грама­дзянскай пазіцыі і патрыятызму, падтрымцы яе сацыяльна значных ініцыятыў. Адзначыла, што спадзяецца на цеснае супрацоўніцтва юнакоў і дзяўчат з дэпутацкім корпусам, якое дазволіць знайсці новыя формы работы і рэалізаваць цікавыя праекты.

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*