25 апреля 2018

Інтэлектуальны турнір «Маладзечна – мінулае і сучаснае»

Актыў Маладзечанскай раённай арганізацыі ГРА “Белая Русь” сумесна с цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Багдановіча правёў інтэлектуальны турнір“Маладзечна – мінулае і сучаснае”. Гэта мерапрыемства было прымеркавана да Году малой радзімы і 630-годдзю нашага роднага горада Маладзечна. Удзел у турніры прынялі тры каманды: “Радзімічы” – члены РГА “Белая Русь”, “Знатакі” – БРСМ і “Аматары” - навучэнцы Маладзечанскага медыцынскага каледжа.

У складзе журы –старшыня арганізацыі па вытворчаму прынцыпу аддзела адукацыі, спорту і турызму Зоя Кокаш,, дырэктар бібліятэкі Марыя Стасяловіч, другі сакратар Маладзечанскага ГА БРСМ Марта Несцяровіч.

Гульня праходзіла ў чатыры раунды:

- Зямля нашых продкаў,

- У складзе Расійскай імперыі,

- Ад мястэчка да горада Маладзечна,

- Сучаснае Маладзечна.

Усе удзельнікі турніра паказалі добрыя веды пра гісторыю свайго роднага горада. Сучасны Маладзечна мае таксама сваю гісторыю, ён любы і дарагі сэрцу ўсіх гаражан, таму ўсе адказы у гэтым раунде былі правільнымі.

Пераможца гульні – каманда “Радзімічы” – члены РГА “Белая Русь” атрымалі кубак “Маладзечна – мой родны горад”, дыплом і памятныя падарункі ад МРА РГА “Белая Русь”.

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*