14 ноября 2017

«Белая Русь» узнагароджвае лепшых

Кожны дзень колькасць членаў Кобрынскай раённай арганізацыі РА РГА “Белая Русь” папаўняецца неабыякавымі людзьмі, гатовымі прыйсці на дапамогу тым, каму яна патрэбна. Асабліва актуальна гэта для “пярвічкі” Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – якая , да даго ж, з’яўляецца адной з лепшых ў раёне. З узнагародамі для самых актыўных яе членаў у “пярвічку” завітаў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік.

- У Кобрынскі ТЦСАН, як і ў “Белую Русь”, прыходзяць неабыякавыя людзі, якія шчыра жадаюць, каб наша краіна была яшчэ больш шчаслівай, гатовыя рабіць дабро і генерыраваць пазітыўныя ідэі, - адзначыў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік. – Разам з гэтай “пярвічкай” мы правялі нямала яркіх мерапрыемстваў самага разнастайнага ўзроўня, у тым ліку – першы ў гісторыі Кобрыншчыны абласны турнір па інтэлектуальных гульнях “Залаты ўзрост”, на якім кабрынчане, да таго ж, занялі першае месца. Я ўпэўнены, што наша плённае супрацоўніцтва будзе працягвацца, і ў хуткім часе адзначыцца новымі добрымі і цікавымі справамі.

Ва ўрачыстай атмасферы ў прысутнасці дырэктара Кобрынскага ТЦСАН Аляксандра Страчука Раман Васільевіч уручыў пісьмы падзякі і грашовыя прэміі старшыні пярвічнай арганізацыі Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Наталлі Паўлючык і заведуючай аддзялення дзёнага наведвання для грамадзян пажылога ўзросту Святлане Сытой, і выказаў надзею на тое, што колькасць пярвічных арганізацый “Белай Русі” на Кобрыншчыне будзе прырастаць новымі арганізацыямі і прадпрыемствамі, а самі “пярвічкі” – новымі ініцыятыўнымі людзьмі.

Дзмітрый БЯЛОЎ,

прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”,

фота аўтара

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*