19 октября 2017

Святочны канцэрт у Кобрыне

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, адбыўся 14 красавіка на вытворчым унітарным прадпрыемстве «Брэсцкія традыцыі». У актавай зале ў гэты дзень было цёпла ад усмешак і шчырых слоў падзякі тым, хто даруе жыццё.

З віншаваннямі да жанчын звярнуўся дырэктар прадпрыемства Максім Наземнаў, які адзначыў, што сярод супрацоўнікаў кампаніі амаль 80% складаюць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей. Менавіта таму і ўмовы працы на прадпрыемстве падтрымліваюцца такія, каб кожная з іх магла праявіць свае здольнасці і атрымаць асалоду ад працы.

З пажаданнямі вялікага мацярынскага шчасця, здароўя, любові звярнуліся да прысутных старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Раман Мельнік і старшыня Кобрынскага раённага аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын» Лілія Страчук. Яны таксама павіншавалі ўсіх са святам і ўручылі кветкі і падарункі жанчынам, якія нарадзілі і выхоўваюць чацвёра і больш дзяцей – Рэгіне Шкадун, Таццяне Воран, Ганне Палхоўскай, Аксане Сінкевіч, Алене Канецкай, Таццяне Максімавай. Творчыя падарункі паднеслі матулям іх уласныя дзеці-артысты, якія займаюцца ў вакальных, тэатральных, музычных і танцавальных калектывах розных устаноў Кобрыншчыны. Юныя артысты падаравалі добры настрой і прыемныя хвіліны ўсім, хто ўрачыста сустракаў гэты светлы восеньскі дзень. Па заканчэнні выступу юным артыстам і іх мастацкім кіраўнікам былі ўручаны памятныя дыпломы, падарункі і кветкі ад прафсаюзнага камітэту прадпрыемства.

А ў фае ўсіх дзяцей, якія прыйшлі на свята сваіх матуль, сустракалі з цікавай гульнявой праграмай героі любімых мультфільмаў, цешыла вока выстава дзіцячых работ, для жадаючых папоўніць сямейны альбом была наладжана фотозона, а аматараў здобы чакалі салодкія пачастункі, пакаштаваць якія можна было падчас конкурсу-дэгустацыі "Салодкі куточак".

Жанна ЕЛІЗАРАВА, кіраўнік PR-аддзела прэс-службы Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*