17 октября 2017

Камянецкі раён: Дзень маці…

Двойчы на год у межах акцыі “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей” актывісты раённай арганізацыі гэтага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання адпраўляюцца з падарункамі і віншаваннямі ў радзільнае аддзяленне Камянецкай ЦРБ. Дзень Незалежнасці і Дзень маці становяцца ўдвая святочнымі для тых жанчын, якія нарадзілі сваіх дзетак у гэтыя дні.

16 кастрычніка сёлета старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Людміла Жураўлёва і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Кітаеўская павіншавалі з папаўненнем у сям’і дзвюх маладых жанчын, якім пашчасціла непасрэдна ў Дзень маці другі раз набыць гэтае ганаровае званне.

Надзея Ліцвіновіч з Турны Вялікай і Марына Савацеева з Караліна з радасцю і хваляваннем разважаюць пра будучы лёс сваіх маленькіх дачушак – Машанькі і Ганначкі адпаведна: “Галоўнае, каб раслі здаровыя, прыгожыя ды разумныя, радавалі мам”. А таксама – татаў і старэйшых братоў, якія даўно і з вялікім нецярпеннем чакаюць дзяўчынак дома.

Няхай жа ўвасобяцца ў жыццё ўсе мары матуль, а падарункі, атрыманыя ад “Белай Русі”, прынясуць карысць і радасць!

Настасся НАРЭЙКА.

Фота аўтара.

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*