10 октября 2017

«Белая Русь» на Вертыкалі-2017

Дух спаборніцтва, маса прыемных эмоцый і чарговы доказ таго, што здаровы лад жыцця на нашай Кобрыншчыне крок за крокам упэўнена набірае новыя абароты. Гэта – чарговая спартакіяда “Вертыкаль-2017” з удзелам прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, якая нядаўна прайшла на базе Кобрынскай КСДЗЮШАР. У спаборніцтвах прыняў ўдзел старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік.

- Сённяшняе мерапрыемства выдатна пацвярджае той факт, што спорт на самай справе аб’ядноўвае людзей, - адзначыў Раман Васільевіч. – “Белая Русь” ставіць адной з галоўный сваіх мэт выхаванне здаровага пакалення, і сёння мы бачым, як нашы кіраўнікі свядома абіраюць для сябе здаровы лад жыцця. Гэта - выдатны прыклад для щсих кабрынчан.

Напрацягу спартакіяды ўдзельнікі спаборнічалі ў такіх дысцыплінах, як шашкі, шахматы, настольны тэніс, дартс, валейбол і плаванне, акрамя таго, пад эгідай Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ на базе СШ №7 прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. За званне пераможцаў змагаліся 4 каманды, якія былі створаны згодна з накірункамі дзейнасці.

Што ж датычыцца пераможцаў, то першае месца заваявала каманда ўпраўлення сельскай гаспадаркі, другое – спецыялісты архітэктуры і будаўнічага комплексу, трэцяе – каманда сацыяльнай сферы, а чацвёртае – каманда дэпутатскага корпуса і аддзела эканомікі. Ну а для тых спартсменаў, якія паказалі самыя выдатныя вынікі, усё толькі пачынаецца, і мы абавязкова будзем “балець” за іх падчас абласной спартакіяды “Вертыкаль”.

Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”,

На здымках аўтара: момант спартакіяды

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*