22 сентября 2017

«Белая Русь « – за інтэлектуальнае развіццё!

Складаныя пытанні, адрэналін сапраўднага спаборніцтва і 15 каманд з усёй Брэсцкай вобласці. Гэта – першы ў гісторыі абласны турнір па гульні “Што? Дзе? Калі?”, прысвечаны Міжнароднаму Дню пажылых людзей, арганізаваны аддязленнем дзённага наведвання для грамадзян пажылога ўзроста Кобрынскага ТЦСАН пры падтрымцы райвыканкама, Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” і спонсараў, які нядаўна прайшоў у Кобрынскім Палацы культуры.

- Залаты ўзрост – бадай што самы цудоўны ўзрост у жыцці чалавека, таму што менавіта ў гэты час да нас прыходзіць мудрасць, якую мы можам перадаць новаму пакаленню, - адзначыў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік. – Сённяшняе мерапрыемства- лепшы доказ таго, што нашы людзі сталага ўзроста – значны патэнцыял нашага грамадства, які пастаянна развіваецца і адкрывае для сябе новыя гарызонты.

Напрацягу конкурсаў камандам трэба было аднавіць у памяці шэраг фактаў з гісторыі, кінематографа, музыкі і літаратуры мінулага стагоддзя, а таксама прайсці праз 3 туры пытанняў. Падстаў разлічваць на лёгкую перамогу не было ні ў каго – заданні былі на самай справе складаныя, і патрабавалі поўнай аддачы і засяроджвання. Турнір прайшоў пры падтрымцы шматлікіх спонсараў, партнёраў і сяброў, у ролі якіх выступілі Кобрынская РА РГА “Белая Русь”, ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”, СТАА “ВП “Палессе”, ПУГП “Нашы вытокі”, Кобрынскі хлебазавод, піццэрыя “Піцца Італьяна”, Кобрынскі дзяржаўны палітэхнічны каледж і Брэсцкі гандбольны клуб “БГК імя Мяшкова”. Цёплыя словы ўсім прысутным з нагоды кануна свята Ражджаства Прасвятой Багародзіцы сказаў протаіерэй Свята-Аляксандра-Неўскага сабору айцец Мікалай Качурка.

Што ж датычыцца пераможцаў, то трэцяе месца атрымала брэсцкая каманда Інстытута трэцяга ўзроста, а вось інтэлектуальнае “серабро” і “золата” засталіся на Кобрыншчыне - другое месца заваявала каманда аддзялення дзённага наведвання для грамадзян сталага ўзросту Кобрынскага ТЦСАН “Надзея”, а першае атрымала каманда “Старыя-разбойнікі” Універсітэта залатога ўзроста. Пад апладысменты прысутных дыпломы і памятныя прызы пераможцам уручылі Раман Мельнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Дземідовіч і дырэктар Кобрынскага ТЦСАН Аляксандр Страчук.

Дзмітрый БЯЛОЎ


Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*