12 июня 2017

ХХІV Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне»

У Дуброўне прайшоў ХХІV Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”.

Удзельнікі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні фестываля.

У гэтым годзе першы дзень фестывалю пачаўся з работы падворка “Дубровеншчына гасцінная”, дзе гасцей фестывалю сустракаў фальклорны гурт “Кудзеліца”.

Далей можна было апынуцца на падворках – “Малака і мёду”, “Рыбака і рыбы”, “Бульбадональдс”, “Кірмаш”, “Белыя росы” і многіх іншых.

Упершыню у гэтым годзе на галоўнай сценічнай пляцоўцы прайшоў абласны конкурс аркестраў народных інструментаў, аркестраў баянаў і акардыёнаў, цымбальных аркестраў “Спяваем з аркестрам”, у якім прынялі ўдзел 12 калектываў Віцебшчыны.

На галоўнай сценічнай пляцоўцы адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХІV Міжнароднага фестывалю “У добры шлях, фестываль”, а таксама канцэрт-прэзентацыя калектываў-удзельнікаў фестывалю “Карагод талентаў”. Тут жа адбыўся традыцыйны абмен караваямі паміж калектывамі-удзельнікамі.

Традыцыйным мерапрыемствам Міжнароднага фестывалю стаў мітынг-рэквіем на мемарыяльным комплексе “Рыленкі” з удзелам творчых калектываў-удзельнікаў фестывалю, гасцей і арганізацый горада.

Завяршыўся гэты фестывальны дзень на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы канцэртнай шоў-праграмай “Вечарына ў Дуброўне” і выступленнямі калектываў на сцэнах сельскіх Дамоў культуры.

Другі дзень фестываля пачаўся з тэатралізаванага шэсця калектываў па галоўнай вуліцы горада.

Праз усю святочную калону працягнуўся новы праект фестываля – рушнік сяброўства. У гэтым годзе ўсе ўдзельнікі фестывалю прывезлі з сабой саматканы рушнік з нацыянальным арнаментам свайго рэгіёну. Потым усе яны былі сшыты ў адно вялікае палатно, якое аб’яднала ўсіх удзельнікаў фестывалю.

Пасля адбыўся гала-канцэрт мастацкіх калектываў і выканаўцаў з Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Завяршыўся гала-канцэрт народным абрадам “Пасахі – на лёгкія шляхі”.

У вечары галоўная сцэнічная пляцоўка гасцінна сустракала артыстаў эстрады Рэспублікі Беларусь – Вольгу Плотнікаву, дуэт “PROвокация”, ансамбль “Верасы” і вядучага – Яна Маерса.

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*