18 мая 2017

І назвалі яе Вікторыя

Сёлетні Дзень Перамогі прынёс пастаўчанам, Інзе і Андрэю Сварцэвічам, апроч усеагульнай яшчэ і асабістую радасць — у іх сям’і нарадзілася дачушка. Бацькі палічылі гэта сімвалічным і вырашылі ў гонар свята назваць дзяўчынку Вікторыяй, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае перамога. Дарэчы, гэта адзінае немаўля, якое з’явілася на свет у радзільным аддзяленні Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы ў той дзень.

Павіншаваць матулю са шчаслівай падзеяй у жыцці завіталі з падарункамі ў радзільнае аддзяленне прадстаўнікі раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’­яднання “Белая Русь” Алена Ананьеўна Храпун і Вольга Мечыславаўна Мацкевіч, а таксама старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Марына Паўлаўна Нагановіч. Ад іх чшырых слоў і пажаданняў, і без таго ззяючая ад радасці Інга, засвяцілася яшчэ больш, ахвотна адказвала на пытанні, жартавала.

У сям’і гэта другое дзіця. Старэйшую дачушку завуць Аліна, зараз ёй чатыры гады. Яе сястрычку бацькі планавалі назваць Янай, але жыццё ўнесла свае карэкціроўкі.

— Першай на конт будучага імя пажартавала загадчыцца радзільнага аддзялення Вольга Юр’еўна Налётава, спытаўшыся, Віктара ці Вікторыю будзем чакаць, — успамінала Інга. — А пасля родаў патэлефанаваў муж і сказаў: як там наша Віка? Так і выбралі імя, тым больш, што спачатку разглядалі і яго. Цяпер Дзень Перамогі стаў для нашай сям'і падвойным святам.

Дзяўчынка нара­дзілася вагой тры кілаграмы васямсот пяцьдзясят грамаў і ростам 56 сантыметраў. Як жартуе яе маці, Вікторыя з’явілася на свет, нібы святочны феерверк — у апошнюю гадзіну 9 мая. Дык няхай і ўсё яе жыццё будзе суцэльным святам!

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*