18 мая 2017

Дзень герба і сцяга ў ваеннай часці

У другую нядзелю мая ў Беларусі адзначаецца дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба. Па традыцыцыі, ва ўсіх злучэннях і воінскіх часцях унутраных войскаў Рэспублікі Беларусь з нагоды дзяржаўнага свята праходзіць рытуал агульнавайсковай вячэрняй паверкі.

12 мая ўрачыстае мерапрыемства прайшло і ў другім асобным стралковым батальёне ваеннай часці 5524. У ім прынялі ўдзел асабісты склад падраздзялення і ганаровыя госці – першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Эла Ждановіч і член савета Глыбоцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Юлія Яцко.

Ваеннаслужачыя пастроіліся на страявым пляцы. Пад гукі гімна быў падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Памочнік начальніка штаба батальёна па службе старшы лейтэнант Мікалай Барысёнак зачытаў апісанне сцяга і герба Беларусі, зафіксаванае ў Законе “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”, і правёў вячэрнюю паверку.

–Вернасць Радзіме і патрыятызм пачынаюцца з павагі на нацыянальнай сімволікі, – адзначыла, звяртаючыся да прысутных, госця ўрачыстага мерапрыемства Юлія Яцко. – Жадаю вам з гонарам служыць роднай Беларусі, здароўя, міру і дабрабыту.

Завяршыўся рытуал праходжаннем воінаў урачыстым маршам і фатаграфаваннем напамяць.

Наталля БЕЛЬСКАЯ.

Фота аўтара.

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*