20 апреля 2017

Спорт — альтэрнатыва правапарушэнням

Такую ідэю прапагандуе раённы камітэт БРСМ ужо не першы год, падтрымлівае яе і камісія па справах непаўналетніх пры райвыканкаме. Таму часта з дапамогай іншых службаў і грамадскіх аб’яднанняў райкам і КСН ладзяць спартакіяды для маладых людзей, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Лепшы прыклад — уласны. Таму чарговы раз прадстаўнікі самага буйнога маладзёжнага аб’яднання ў краіне, а таксама раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» і РАНС накіраваліся ў госці. На гэты раз яны арганізавалі спартакіяду ў Друі. Запрасілі на яе школьнікаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, а таксама дзяцей-сірот і тых, хто лічыцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам розныя эстафеты, перацягванне каната, спартыўныя гульні. Спецыялісты РАНС нагадалі школьнікам пра правілы пажарнай бяспекі ў рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом».

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, спонсарам якіх выступіла раённая арганізацыя ГА «Белая Русь». Але галоўным вынікам спартакіяды стала тое, што падлеткі ахвотна ўдзельнічалі ў ёй, паказалі свой спартыўны запал — а значыць, атрымалі шмат станоўчых эмоцый і, напэўна, зразумелі, што спорт — лепшая альтэрнатыва правапарушэнням.

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*