20 марта 2017

З «Белай Руссю» – да добрых спраў!

ІІІ справаздачна-выбарная канферэнцыя Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” прайшла на базе Кобрынскага палітэхнічнага каледжа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Дземідовіч, кіраўнікі і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў Кобрыншчыны.

- “Белая Русь” сёння – гэта цэлы спектр самых разнастайных задач і цэлы шэраг добрых спраў на карысць нашай краіны, - адзначыў у сваім дакладзе старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік. Мы прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх падзеях палітычнага жыцця раёна, на якія быў багаты мінулы год, члены “Белай Русі” нязменна ўваходзяць ў склад выбарчых камісій. Першачарговае месца займае патрыятычнае выхаванне – прыемна адзначыць, што ў гэтым накірунку мы працуем у шчыльным тандэме з воінамі-інтэрнацыяналістамі, з Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ, з навучальнымі ўстановамі раёна. Адным словам – намагаемся дайсці да кожнага.

Зразумела, гэта – толькі малая частка вялікай работы, якая сёння вядзецца на Кобрыншчыне. “Белая “Русь” актыўна удзельнічае ў дабрачыннай дзейнасці – пры падтрымцы спонсараў і партнёраў грамадскае аб’яднанне аказвае падтрымку дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзецям, якія маюць праблемы са здароўем, людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Вядзецца падтрымка інтэлектуальнага развіцця кабрынчан, праводзіцца пастаянная работа з моладдзю. Сёння Кобрынская РА РГА “Белая Русь” налічвае больш за 850 членаў, і у апошні час адзначаецца відавочная тэндэнцыя да росту.

- Мы адкрыты для новых ініцыятыў, і заўсёды чакаем у нашай арганізацыі нераўнадушных людзей з гарачымі сэрцамі і канструктыўнымі прапановамі, - адзначыў у завяршэнні канферэнцыі Раман Мельнік. - Разам мы зможам ажыццявіць яшчэ больш добрых спраў.

Дзмітрый БЯЛОЎ

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*