17 марта 2017

На Кобрыншчыне ўручылы пашпарты маладым грамадзянам

Традыцыйнае ўручэнне пашпартоў маладым кабрынчанам прайшло ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Кобрынским райвыканкаме. У мерапрыемстве прыняў ўдзел старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік.

- Сёння ў гэтых хлопцаў і дзяўчат вельмі прыемны момант – яны атрымліваюць свой асноўны дакумент грамадзяніна нашай краіны, - адзначыў Раман Васільевіч – Канстытуцыя – сапраўдны сімвал нашай маладой Беларусі, якая сёння дынамічна разваваецца, мае сучасныя тэхналогіі, выдатную адукацыю і шмат іншых даброт. Што ж датычыцца нашай будучыні, то яна ў вялікай ступені залежыць менавіта ад нашай моладзі – ад тых, хто сёння атрымлівае дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. І ў гэты светлы і радасны дзень мне хочацца шчыра пажадаць ім поспехаў, жыццёвага імпэту і новых выдатных дасягненняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 22 лепшых вучня школ горада і раёна. Ва ўрачыстай атмасферы маладым кабрынчанам, якія ўжо сёння праяўляюць сябе з найлепшага боку ў самых розных сферах, былі уручаныя пашпарты, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Дзмітрый БЯЛОЎ, прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”,

На здымку аўтара: Раман Мельнік (у цэнтры) з маладымі кабрынчанамі і прадстаўнікамі устаноў адукацыі раёна; фота на памяць


Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*