16 февраля 2017

На Кобрыншчыне ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

Кобрынская РА РГА “Белая Русь прыняла ўдзел у раённых мерапрыемствах, прысвечаных 28-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана. Урачысты, мітынг, прысвечаны гэтай падзеі, прайшоў у Скверы воінскай славы з працягам праграмы ў СШ №4, вядомай сваімі багатымі традыцыямі патрыятычнага выхавання.

- Даўно мінулі гады, калі нашы суайчыннікі, верныя Радзіме і прысязе, выконвалі свой інтэрнацыянальны абавяак у самых розных куточках свету – але і сёння воіны-інтэрнацыяналісты займаюць актыўную грамадскую пазіцыю, уносячы свой вялікі ўклад у развіццё нашай краіны і патрыятычнае выхаване нашай моладзі, - адначыў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік. – Вельмі прыемна адзначыць, што ў гэтай рабоце на Кобрыншчыне ў нас ёсць такія выдатныя паплечнікі, як гэтыя людзі, як Кобрынска-Маларыцкая МРАС ДТСААФ, з якой мы падтрымліваем цеснае супрацоўніцтва і ўсе тыя, хто дапамагае нам у дасягненні адной з нашых галоўных мэтаў - аб’яднання грамадзян нашай краіны на падставе агульнага разумення гістарычнага лёсу нашага народу.

У маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, арганізацый, прадпрыемстваў і служб раёна. Традыцыйным элементам праграмы стала ўрачыстае ўручэнне пагонаў і шэўронаў вучням кадэцкіх і юрыдычных класаў СШ №4.

Дзмітрый БЯЛОЎ,

прэс-сакратар Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”.

На здымку: старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь Раман Мельнік (2-гі справа) з прадстаўнікамі Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ і воінамі-інтэрнацыяналістамі Кобрыншчыны

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*