10 января 2017

Адбылося пашыранае паседжанне Савета Капыльскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»

Пра выкананне Плана мерапрыемстваў, прынятых на 2016 год, і падрыхтоўку да правядзення справаздачна-выбарнай кампаніі, якая пройдзе ў 2017 годзе, ішла гаворка на пашыраным пасяджэнні Савета Капыльскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд адзначыла, што членамі «Белай Русі» ў Капыльскім раёне сёння з’яўляюцца 1015 чалавек, якія аб’яднаны ў 51 пярвічку. Марыя Леанідаўна канстатавала, што за дзесяць гадоў свайго існавання раённая арганізацыя стала адной з самых шматлюдных арганізацый рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. У бягучым годзе працавалі згодна з зацверджаным планам мерапрыемстваў: прымалі ўдзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў, імкнуліся да дасягнення грамадскай згоды, ажыццяўлялі падтрымку моладзі, грамадскі кантроль, удзельнічалі ў выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Штомесячна члены раённай арганізацыі прымалі ўдзел у брэндавых акцыях «Белай Русі», такіх як «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей», «Белая Русь» — за здаровы лад жыцця», «Белая Русь» упрыгожвае Беларусь», «У Новы год з «Белай Руссю» і многіх іншых.

З 2008 года працуе грамадская прыёмная «Белай Русі», за апошні год сюды с просьбамі аб дапамозе або парадзе звярнуліся 22 чалавекі.

Будучы год у «Белай Русі» пройдзе пад знакам справаздач і выбараў. Адно з такіх пытанняў было разгле-джана і падчас пашыранага пасяджэння членаў Савета: старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд падала заяву с просьбай аб вызваленні яе ад займаемай пасады. Згодна са Статутам абавязкі кіраўніка раённай арганізацыі ўскладзены на намесніка старшыні Алену Міхайлоўскую. А ў адрас Марыі Леанідаўны прагучала ад калег мноства шчырых слоў падзякі за старанную працу і пажаданні ўсіх даброт, а начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха ўручыла Марыі Сандрозд Падзячнае пісьмо старшыні Капыльскага райвыканкама.

Маргарыта САКОВІЧ

На здымках: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха (справа) уручае Падзячнае пісьмо Марыі Сандрозд; падчас пасяджэння Савета.

Фота аўтара

Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*