10 октября 2018

«Белая Русь» — педагогам Пружаншчыны!

Прафесія настаўніка — гэта прафесія ад Бога, яна вядома чалавецтвуз даўніх часоў. А можа гэта нават не прафесія, а пачэсны жыццёвы шлях, які можа прайсці не кожны?! Сваёй працай і жыццём настаўнік не толькі ўзбагачаў свайго вучня ведамі, але выхоўваў сваім асабістым прыкладам, фарміраваў светапогляд.

Ты, настаўнік, як лепшы сябар, увайшоў у кожную сям’ю і табе даверылі самае дарагое — дзіця. І ты змог стаць для свайго вучня прыкладам, спалучыў у сабе маладосць душы і мудрасць слова, прывабнасць і дыпламатычнасць, артыстызм і крэатыўнасць, аптымізм і бадзёрасць, ты — прыклад дабрадзецелі і чалавекалюбства. І ўсё гэта, нягледзячы на нялёгкую працу, вынікі якой часта вядомы толькі праз гады. І няма для настаўніка большага шчасця, чым перамогі і поспехі, лёс яго вучняў.

Такія віншаванні даслала Пружанская РА РГА “Белая Русь” настаўнікам. Святочныя мерапрыемствы былі наладжаны ў Пружанскім Палацы культуры і ў пярвічных арганізацыях школ і дашкольных устаноў. Адметна, што раённае ўрачыстае мерапрыемства пачыналі старшыня пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Пружаны імя ЧБВА” Станкевіч С.М. і старшыня пярвічкі ДУА “Гімназія г. Пружаны” Момлік А.К. песняй “Настаўнікам прысвячаецца”. Завяршала праграму старшыня пярвічнай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Кузьміч І.І. з песняй “Будзем шчаслівымі”

Дзякуй вам, педагогі, за ваш уклад у важнейшую дзяржаўную справу — за навучанне і выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Моцнага вам здароўя, цярпення, дабрабыту, дабрага настрою на кожны дзень, кветак на толькі на Дзень настаўніка, шчасця і даўгалецця вам і вашым родным і блізкім.


Комментарии

Информационный центр

© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2007 - 2018 
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*