28 августа 2017

У Зэльве падвялі вынікі раённага конкурсу

Творчы падыход у вырабе сімвалаў грамадскага аб’яднання праявілі 17 пярвічных арганізацый “Белай Русі” Зэльвенскага раёна.

У сваіх работах члены пярвічак адлюстравалі любоў да роднай краіны, нацыянальную атрыбутыку. Необходна адзначыць, што выкананы вырабы з выкарастаннем разнайстайных тэхнік – выцінанка, саломапляценне, вырабы з дрэва і г.д.

Члены пярвічных арганізацый яшчэ раз імкнуліся даказаць, што наша моц у адзінстве для пабудовы моцнай, незалежнай і квітнеючай Беларусі!

А затым Зэльва “апынулася” у вянку зорак беларускай эстрады. Аб тым, што песні розных накірункаў і розных гадоў напісання і гучання, рознай тэматыкі прыйшліся па душы жыхарам і гасцям райцэнтра можна было пераканацца па спевах, якія гучалі ў суггучы з прафесіяналамі, па апладысментах і ўсмешках, па бурных эмоцыях. Маладых выканаўцаў актыўна падтрымлівалі і члены раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання “Белая Русь”.

Творчыя падарункі для ўсіх святкуючых падрыхтавалі таленавітыя Карына Данілава, Анастасія Купрыянцава, Максім Петухоў, Андрэй Апонік, Крысціна Маліноўская, Дзіяна Квір – сучаснае пакаленне інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава.

Удзел у святкаванні мерапрыемстваў прыняў намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Пігараў С.Ю.

Комментарии

Информационный центр

БГУИР
© Республиканское общественное объединение «Белая Русь»  2008 - 2017
Дизайн и программирование — Разработка сайта — Astronim*